Імклівыя і зменлівыя 80-я гады прымусілі беларускі камсамол супрацоўнічаць з музыкамі-«нефармаламі». Вынікам гэтай сінэргіі сталі моладзевыя фестывалі ў Наваполацку 1987 і 1988 гадоў, пра якія распавядае былы загадчык аддзела культуры ЦК камсамола Георгій Сураўнёў.
У тыя ж часы Віцебск набыў славу джазавай сталіцы Беларусі. Музычны журналіст Дзмітрый Падбярэзскі ўзгадвае фестывалі з інтэрнацыянальным лайнапам і дзёрзкай, эксперыментальная праграмай, якія сёння падаюцца неверагоднымі.