Калісьці аматары беларускай папулярнай музыкі лічылі, што яе пачатак трэба адлічваць з уздыму «Песняроў». Аднак першы ў СССР фестываль біт-музыкі адбыўся ў Мінску яшчэ ў 1968 годзе – на год раней за славуты «Вудстак». Многія ўдзельнікі мінскага конкурсу, тады яшчэ самадзейныя выканаўцы, неўзабаве перайшлі на прафесійную сцэну. Пра гэтыя калектывы, у якіх вучыліся будучыя «песняры», распавядае музычны журналіст Дзмітрый Падбярэзскі.